Алег Радзюк: Мы па-ранейшаму змагаемся з Расейскай імперыяй

Спартовец і вытворца спартовай экіпіроўкі Алег Радзюк лічыць, што з нацыянальна свядомых і дужых беларускіх хлопцаў цяпер лепяць баевікоў і садзяць за краты таму, што па-ранейшаму, як і сотні гадоў таму, працягваецца барацьба з Расейскай імперыяй.

«Калі вырастае незалежная, моцная, нацыянальная, свядомая плынь, то яе стараюцца знішчыць, распыліць, адправіць у эміграцыю», – кажа Радзюк пра «руку Масквы».

Ён лічыць натуральным, калі мужчына «разумее, што, магчыма, давядзецца бараніць сямʼю, нацыю – а для гэтага трэба быць моцным». Алег Радзюк выступае за арганізацыю ва ўсіх беларускіх школах сурʼёзнай фізічнай падрыхтоўкі для хлопчыкаў, а затрыманых па «справе патрыётаў» параўноўвае з Кастусём Каліноўскім.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».

Чытайце таксама:

Тэгі:

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў