Афшорныя схемы атачэння Лукашэнкаў. Расследаванне


Афшорныя аперацыі бізнесоўцаў, блізкіх да сям’і кіраўніка краіны, – на прыцэле каманды «Давайце разбірацца». Цягам гэтага сезону журналісты распавядалі пра розныя спосабы выпампоўвання грошай з беларускага бюджэту. Хто і як гаспадарыць гэтымі сродкамі за мяжою – у новым расследаванні Станіслава Івашкевіча ды Змітра Міцкевіча.

Нядаўна ў Беларусі прагрымеў цукровы карупцыйны скандал. Чатыры беларускія дзяржаўныя заводы стварылі ў Расеі гандлёвы дом, праз які пастаўлялі прадукцыю на Усход па цане, ніжэйшай за сабекошт, бо вытворчасць беларускага цукру занадта дарагая. Каб хоць нешта прадаць, дзяржаўныя заводы вымушаныя працаваць на мінус, а гандлёвая кампанія, што купляла нерэнтабельны цукар, перапрадавала яго з прыбыткам. Кампанія-пасярэдніца належала дзяржаўным заводам, і тыя, адпаведна, мелі долю ў яе прыбытках.

Давайце разбірацца
Што хаваецца за арыштамі «цукровых босаў»? Эканоміка з Чалым
2020.02.13 21:05

Расследаванне нашых журналістаў паказала, што падобная – значна буйнейшая – схема дзеіць у Беларусі гадамі. На яе сілавікі заплюшчылі вочы. Бенефіцыяры гэтай схемы рэгулярна стасуюцца з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Гаворка пра пасярэднікаў, якія прадаюць прадукцыю найбуйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў краіны – Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ) і Менскага трактарнага заводу (МТЗ).

Аляксандр Зайцаў, былы памочнік экс-прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага і Віктара Лукашэнкі, з дзяржаўнай службы перанёсся на вяршыні беларускага бізнесу. Ягоная кампанія, зарэгістраваная ў эмірацкім афшоры, стала дыстрыб’ютарам прадукцыі МАЗу, МТЗ, «Амкадору» і кампазітных угнаенняў на аснове беларускай калійнай солі.

Як і куды пасярэднікі збываюць прадукцыю гэтых гігантаў? Колькі на такіх схемах страчвае дзяржава? Глядзіце ў расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» (відэа вышэй).

Таксама ў выданні:

  • Як працуе сістэма выцеку ў афшор прыбыткаў ад беларускага транзіту? Гісторыя кампаніі «Брэміна груп», якая сталася найбуйнейшым лагістычным аператарам краіны.
  • Хто кантралюе найбольш прыбытковыя афшорныя дзіркі ў беларускай гаспадарцы? Як улады раздзялілі шэраг сегментаў беларускай гаспадаркі паміж бізнесоўцамі, якія прынамсі часткова выводзяць грошы ў афшор для сябе ці для таго, хто такія надзвычайныя ўмовы стварае?

Новыя расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Andrei Stasevich / TASS / Forum; Natalia Fedosenko /TASS / Forum, pixaby