Ад замка да рыдлёўкі: рэтраінструменты ў Берасці


У Берасці працуе выстава, наведаўшы якую можна ацаніць камфорт сучаснага жыцця.

У навукова-тэхнічнай бібліятэцы да 10-га верасня можна пабачыць старадаўнія інструменты, што зʼявіліся да эры электрычных прыстасаванняў. Прасачыць гісторыю інструментаў працы можна дзякуючы фонду «Фартыфікацыя Берасця» і краязнаўцу Сяргею Грыню, які распавёў, што некаторыя нават самыя простыя інструменты змянялі функцыі ў залежнасці ад патрэбаў.

«Каса – гэта не толькі інструмент, але і зброя: яе перакоўвалі, і яна рабілася зброяй. Нашыя бацькі станавіліся ў шыхты паўстанцаў і змагаліся за лепшую долю», – кажа калекцыянер Сяргей Грынь.

У Берасці прайшла выстава цягам роўна 8 гадзінаў, 8 хвілінаў і 8 секундаў.

Шмат хто з наведнікаў выставы адзначыў, што хоць ранейшыя замкі, рыдлёўкі, нажоўкі ды пілы былі менш зручныя, аднак трываласцю лёгка дадуць фору сучасным і звыклым нам інструментам.

Іншыя тэмы: Стаўпу беларускай эміграцыі Янку Запрудніку споўнілася 90 гадоў. У Берасці прайшла выстава цягам роўна 8 гадзінаў, 8 хвілінаў і 8 секундаў.

Марына Вашкевіч, Сяргей Будкін