«Абвінавачаныя ў апаганьванні Аўшвіцу былі ў меншасці, але не ўсе падтрымлівалі для іх турэмны тэрмін»


Хацелі прыцягнуць увагу да праліцця крыві ў свеце – і пралілі кроў самыя. У Асвенціме прайшоў суд над удзельнікамі скандальнага перформансу, які адбыўся амаль год таму – 24 сакавіка летась на тэрыторыі лагеру смерці Аўшвіц. За справай пільна сачылі ў тым ліку і беларускія медыі, бо сярод фігурантаў апынуліся і пяцёра беларусаў, адзін з якіх у часе перформансу забіў авечку.

Журналістка Таццяна Рэут, якая прысутнічала на судзе, кажа, што на судзе было бачнае ідэалагічнае супрацьстаянне, якое засталося нязменным.

«Абвінавачаныя цвердзяць, што гэта мастацкі крок. Абвінаваўцы кажуць, што мастацтва мае трымацца межаў права і што не ўсё дазволена. Суддзя заняла ідэалагічную пазіцыю абвінаваўцаў, але прысуд дала меншы, чым прасіў пракурор».

У размове адзін з беларускіх удзельнікаў Зміцер сказаў, што лічыць пазіцыю арганізатараў падманам, бо ён не ведаў пра авечку і петарды, бо не стаў бы тады ўдзельнічаць, кажа Таццяна Рэут.

«Пракурор будзе звяртаць увагу ў апеляцыйным судзе на захаванне Адама Бяляцкага, бо ён паводзіў сябе досыць несур’ёзна на гэтым паседжанні. Можа гэта таму, што ён абвінавачванні не прымае».

«Выглядала на тое, што абвінавачаныя былі ў меншасці. Але не ўсе падтрымлівалі для іх турэмны тэрмін, бо ніхто не хоча, каб маладыя людзі сядзелі. Але відавочна, што бок абвінавачвання хацеў, каб пакаранне было суворым, каб ніхто не паўтарыў. І ў самой гэтай групе відаць разʼяднанне», – дадае журналістка.

Таццяна адзначыла, што нікога з беларускіх афіцыйных асобаў не было.

«Выглядае на тое, што пазбягаюць каментара, паводзяць сябе вельмі асцярожна і не ўключаюцца ў абарону сваіх грамадзянаў».

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»