Рэспіратары – адзін з расходных матэрыялаў для медыкаў, і попыт на іх вельмі цяжка задаволіць. Тым больш, што грувасткая дзяржаўная машына не паспявае дастаўляць усё неабходнае ў больніцы. Таму неабыякавыя беларусы арганізавалі валанцёрскую ініцыятыву «ByCovid19», каб рознымі спосабамі дапамагчы медыкам. Як усё працуе, раскажа валанцёр Зміцер Каспяровіч.
Сапраўдныя героі нашага часу – медыкі. Гэта яны ратуюць нашыя жыцці і жыцці нашых блізкіх. Каб палегчыць ім змаганне з каранавірусам, паўстала ініцыятыва «ByCovid19».
Зміцер Каспяровіч раскажа пра кожны этап працы ініцыятывы «ByCovid19» і пра тое, што можа зрабіць любы беларус, каб дапамагчы медыкам. Таксама ён правядзе экскурсію па складзе, які размясціўся ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
У граматычнай частцы пагаворым пра ўтварэнне і ўжыванне зборных назоўнікаў.
Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.