Вы трапіце на дабрачынны канцэрт супраць адмывання грошай, паслухаеце модную ў наш час музычную кампазіцыю «Кааператыўнае возера», даведаецеся, якія сакрэтныя спісы скралі ворагі ў Панаме і чаму кантрабас лепшы за віяланчэль. А адзін ганаровы грамадзянін Каракаса распавядзе вам, як напачатку свайго прэзідэнцтва збіраўся весці Беларусь кітайскім шляхам. Ну, а экспертнае меркаванне па праблемах афшорных віяланчэляў вашай увазе прадставіць эканаміст, прафесар Леанід Заіка.