7 тыс. год таму ля Рэчыцы бурліла жыццё


Каля Рэчыцы ў мікрарэгіёне вёскі Капань у шырокай даліне Дняпра археолаг Мікола Крывальцэвіч за некалькі гадоў разведак і раскопак выявіў больш 30 помнікаў неаліту і бронзавага веку, г.зн. ад 5-га тысячагоддзя да н.э. да пачатку 1 тысячагоддзя да н.э.

Сярод паселішчаў і могільнікаў трапляюцца асабліва цікавыя, як курганны могільнік Капань-9 са шматлікімі пахавальнымі прынашэннямі. Звычайнаму чалавеку цяжка нават уявіць, што пад паверхняй зямлі на амаль плоскай раўніне з невялікімі пакатымі пагоркамі-дзюнамі крыюцца аздобленыя керамічныя начынні, крамянёвыя наканечнікі стрэл, кінжалы, каменныя свідраваныя сякеры, бурштынавыя ўпрыгожванні і іншае, што не разбурылася ў зямлі за некалькі тысяч гадоў.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.