Зянон Пазняк: Варвары пачалі ў Курапатах рэальную вайну супраць народу


Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазняк пракаментаваў сённяшняе знішчэнне крыжоў у Курапатах і звярнуўся да беларусаў.

Пачалося знішчэнне народнага мемарыялу. Нашчадкі бальшавіцкіх бандытаў, якія знішчылі сотні тысяч нявінных людзей, грамадзянаў Беларусі, прыступілі да знішчэння памяці ды знішчэння доказаў пра гэтыя злачынствы. Настаў час, калі яны адкрыта пачалі вайну супраць свайго народу.

Гэта толькі пачатак. Урэшце яны хочуць агарадзіць гэтае месца, знішчыць усе магілы, пабудаваць нешта кшталту возера ці стадыёну. Гэта варвары. Яны не разумеюць, што калі пайшлі на святое месца, гэта пачатак іхнага канца. Трэба дапамагчы ім сканаць.

Я звяртаюся да ўсіх, у каго жывыя душы: ідзіце ў Курапаты на абарону народнага мемарыялу. Збірайцеся там, хай будзе вас шмат. Звяртаюся да каталіцкіх вернікаў, касцёлу і да праваслаўных беларусаў, да евангелісцкіх хрысціянаў, да габрэяў, чые помнікі варвары рэжыму апаганілі ў Курапатах.

Баронячы Курапаты, мы баронім Бацькаўшчыну і нашую будучыню. Збірайцеся там, запісвайце і дакументуйце ўсе абліччы злачынстваў выканаўцаў, іхныя прозвішчы, пасады і нумары аўтаў. Усе яны будуць пакараныя.

Звяртаюся таксама да моладзі. Ідзіце туды, дбайце пра сваю будучыню. Там знішчаныя сотні тысяч нявінных людзей. Абараняйце памяць. Гэта – святое месца. Яны хочуць напляваць нам у твар.

Калі мы будзем маўчаць, нас будуць знішчаць. Будзьма салідарнымі. Уставайма абараняць нашую краіну.

Менавіта ад Зянона Пазняка больш за трыццаць гадоў таму беларусы даведаліся праўду пра Курапаты, месца пад Менскам, дзе ў сталінскія часы НКВД расстраляў сотні тысячаў рэпрэсаваных.

У 1988 годзе ў часопісе «Літаратура і Мастацтва» Зянон Пазняк і Яўген Шмыгалёў апублікавалі артыкул пра генацыд ва ўрочышчы. Незалежныя даследнікі падлічылі: у падменскім лесе могуць ляжаць парэшткі нават чвэрці мільёна чалавек.

Абноўлена
У Курапатах знесеныя 70 крыжоў і затрыманыя 15 асобаў. Абноўлена
2019.04.04 10:09
Hавiны
Крыжы руйнуюць, а рэстаран «Поедем поедим» працуе ў звычайным рэжыме
2019.04.04 12:35

ДР belsat.eu

Стужка навінаў