Зяленскі заклікаў украінцаў зладзіць флэш-моб для барацьбы з карупцыяй


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў грамадзянаў краіны паведамляць пра факты карупцыі на гарачую лінію Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў у афіцыйным відэазвароце, які размешчаны ў ягоным «Facebook’у».

«Дзеля гэтага не трэба запісваць відэа і ставіць гэштэг. Дзеля гэтага трэба толькі жыць паводле закону. Мы не зможам адрадзіць нашай дзяржавы, калі людзі не будуць плаціць падаткаў, гэта датычыць кожнага – ад алігарха да кіроўцы таксі. Мы не зможам перамагчы карупцыю, калі вы будзеце заплюшчваць на яе вочы ці браць удзел у раздзеле дзяржаўных сродкаў», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Ён папрасіў украінцаў паведамляць на гарачую лінію антыкарупцыйнага бюро праз адмыслова створаны тэлефон, калі хтосьці патрабуе хабар.

Hавiны
Зяленскі падараваў вызваленым украінскім маракам гадзіннікі і кватэры ў Адэсе
2019.09.12 19:55

«Калі ласка, не маўчыце. Не трэба пісаць у сацсетках, што гэтыя такія ж, як і тыя, Зяленскі панастаўляў сваіх вырашальнікаў… Не. Тэлефон гарачай лініі антыкарупцыйнага бюро 0-800-503-200. Тэлефануйце і паведамляйце», – заклікаў прэзідэнт.

Раней ва Украіне дэпутаты прынялі закон, які прадугледжвае адмену палажэнняў пра тое, што дэпутат парламенту не можа быць затрыманы, арыштаваны або прыцягнуты да крымінальнай адказнасці без згоды сваіх калегаў. Такім чынам у межах барацьбы з карупцыяй была знятая дэпутацкая недатыкальнасць.

Hавiны
Вярхоўная Рада Украіны зняла недатыкальнасць з дэпутатаў
2019.09.03 14:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў