Зяленскі заклікаў міжнародную супольнасць далучыцца да расследавання авіякатастрофы над Тэгеранам


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце заклікаў міжнародную супольнасць (асабліва Канаду) прыняць удзел у расследаванні авіякатастрофы самалёта «Міжнародных авіялініяў Украіны» ў Іране.

Зяленскі падкрэсліў, што прыярытэтам Украіны ёсць высвятленне высятленне прычынаў авіякатастрофы.

«Мы абавязкова даведаемся праўду», – заявіў ён.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што расследаванне будзе весці камісія, створаная арганізацыяй цывільнай авіяцыі Ірану. Дапамагаць ім будуць 45 украінскіх спецыялістаў у галіне авіяцыі, якія ўжо прыбылі ў Іран. «Мы разлічваем, што ўсе яны будуць уключаныя ў працу камісіі, у тым ліку для расшыфроўвання запісаў чорных скрыняў», – падкрэсліў ён. Пры неабходнасці да складу камісіі могуць далучыцца і іншыя ўкраінскія эксперты, якія прыбылі ў Тэгеран: прадстаўнікі РНБА, СБУ, МУС ды інш.

«Сёння я правяду тэлефонную размову з прэзідэнтам Ірана аб узмацненні супрацы з украінскім бокам для высвятлення ісціны. Заклікаю і міжнародную супольнасць, у прыватнасці Канаду, далучыцца да расследавання абставінаў авіякатастрофы ўкраінскага «Boeing 737», – заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт адзначыў, што ва Украіне будуць праведзеныя поўныя праверкі стану бяспекі палётаў МАУ і іншых авіякампаніяў.

«Украінскім грамадзянам рэкамендавана ўстрымацца ад наведвання гэтага рэгіёну. Да высвятлення ўсіх прычынаў катастрофы ўкраінскім авіякампаніям забароненыя палёты ў паветранай прасторы Ірана і Ірака», – дадаў ён.

Зяленскі асобна заклікаў устрымацца ад «спекуляцыяў, маніпуляцыяў, тэорыяў змовы, паспешных катэгарычных ацэнак і неправераных версіяў» пры абмеркаванні гэтай авіякатастрофы.

«Гэта не тэма для хайпа, лайкаў у сацсетках, сенсацый і канспіралагічных тэорыяў», – адзначыў ён.

Абноўлена
Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта
2020.01.08 07:10
  • 8 студзеня ўкраінскі «Boeing 737» упаў побач з тэгеранскім аэрапортам. На борце самалёта рэйса PS752 Міжнародных авіялініяў Украіны былі 11 грамадзянаў Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажа), 63 – Канады, 82 – Ірана, 3 – Нямеччыны, 10 – Швецыі, 4 – Афганістана, 3 – Вялікай Брытаніі. Усе пасажыры і чальцы экіпажу загінулі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў