Зяленскі пра суседзяў: Пуцін – вораг і «Хубло», Лукашэнка – ніхто. Сцісла пра абяцанні новага лідара Украіны


Не пазней як 3 чэрвеня адбудзецца інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага. Яшчэ 4 месяцы таму ён быў комікам, акторам, прадзюсарам, чалавекам, які парадыруе Лукашэнку і называе Пуціна «Хубло» (тут няма памылкі, чытайце далей). Хутка ён будзе размаўляць з імі ў фармаце тэт-а-тэт.

Мы паспрабавалі максімальна коратка распавесці, што прапаноўвае свету і свайму народу будучы кіраўнік Украіны.

ЗША дапаможа спыніць вайну

Зяленскі хоча «спыніць страляніну» і «перазапусціць» менскія дамоўленасці аб урэгуляванні ўзброенага канфлікту на Усходзе Украіны. Ён прапаноўвае пашырыць колькасць удзельнікаў перамоўнага працэсу і мяркуе, што справу могуць зрушыць з мёртвай кропкі ЗША і Вялікая Брытанія, а таксама падтрымлівае ідэю пусціць на Данбас міратворцаў.

Будучы прэзідэнт Украіны настойвае на неабходнасці вярнуць пад кантроль Кіева акупаваныя тэрыторыі, але спачатку прапаноўвае перамагчы ў інфармацыйнай вайне за тых, хто цяпер жыве ў самаабвешчаных ЛНР і ДНР. Зяленскі хоча давесці жыхарам Данбасу, што «іх надурылі».

Hавiны
Зяленскі: Вайна дапаможа вярнуць Данбас. Там жывуць нашыя закладнікі
2019.04.18 12:49

Расея павінная заплаціць за вайну

Нядаўняе рашэнне Уладзіміра Пуціна аб спрашчэнні працэдуры выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам ЛНР і ДНР «Каманда Зяленскага» назвала «прызнаннем адказнасці» за акупацыю Данбасу.

Hавiны
Каманда Зяленскага назвала Расею акупантам, які вядзе вайну супраць Украіны
2019.04.24 21:11

А ў перадвыбарчай праграме прэзідэнта-электа гаворыцца пра план «прымусіць агрэсара пакрыць нанесеную [вайной – заўв. Belsat.eu] шкоду». Зяленскі збіраецца зрэалізаваць гэты план пры падтрыманні еўрапейскіх партнёраў і гарантаў Будапэшцкага мемарандуму.

Справка
Будапэшцкі мемарандум – міжнародная дамова, у якой прапісаныя гарантыі суверэнітэту і бяспекі Украіны ў звязку з яе адмоваю ад ядравай зброі. Мемарандум быў падпісаны 5 снежня 1994 года паміж Украінаю, ЗША, Расеяй і Вялікаю Брытаніяй.

Крым яшчэ доўга будзе расейскі

Паводле Зяленскага, «чэсна» вярнуць анексаваны Расеяй Крым можна толькі ў выпадку змены ўлады ў Расеі.

Пуцін – «Hublot»

Сваё стаўленне да кіраўніка Расеі Уладзімір Зяленскі апісаў адным словам падчас інтэрв’ю «РБК-Украіна». Галоўны рэдактар выдання запытаўся ў Зяленскага, ці лічыць ён Пуціна ворагам. На той момант яшчэ кандыдат на прэзідэнта коратка адказаў: «Вядома». Гэта бадай адзінае, што Зяленскі сказаў пра Пуціна.

Праўда, у серыяле «Слуга народу», у ім Зяленскі грае Галабародзьку – настаўніка, які выпадкова стаў прэзідэнтам Украіны, галоўны герой кажа фразу: «Пуцін – Хубло». Гэтак Галабародзька рэагуе на назву маркі гадзінніка, які нібыта носіць прэзідэнт Расеі. Аўтары сцэнару такім чынам абыгралі матную мянушку прэзідэнта Расеі, прыдуманую ўкраінскімі фанатамі.

Лукашэнка пераблытаў «нешта з пальцам»

Падчас перадвыбарчай кампаніі пра Лукашэнку ў Зяленска асабліва ніхто не пытаўся. Будучы прэзідэнт Украіны ўзгадваў кіраўніка Беларусі толькі ў сваіх пародыях і жартах. Але гэта было задоўга да пачатку палітычнай кампаніі Уладзіміра Зяленскага.

Лукашэнка ж паспеў узгадаць Зяленскага прынамсі два разы. Спачатку ён агітаваў супраць яго, а пасля дэбатаў на стадыёне ў Кіеве, ён завочна перайшоў з ім на «ты», ласкава назваўшы Зяленскага «Валодзя».

Абяцанні з серыялу

ВІДЭА
Зяленскі пачаў выконваць абяцанні прэзідэнта з серыялу «Слуга народу»
2019.04.24 19:21

Напярэдадні другога туру выбараў Belsat.eu апублікаваў спіс самых смелых і даволі папулісцкіх абяцанняў Уладзіміра Зяленскага, якія датычаць унутрыўкраінскіх праблемаў.

Hавiны
Чатыры абяцанні кандыдата Зяленскага, ад якіх «валасы дуба сталі»
2019.04.19 10:08

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў