Зяленскі памілаваў падрыхтаваных да абмену расейцаў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі памілаваў 12 грамадзянаў, якіх Кіеў павінен вызваліць дзеля абмену на ўкраінскіх вязняў у Расеі. Пра гэта ў відэазвароце ў «Facebook’у» заявіў украінскі адвакат Валянцін Рыбін.

Обмен под угрозой срыва!!

Opublikowany przez Валентин Рыбин Piątek, 6 września 2019

Юрыст адзначыў, што ў пункце збору асобаў, якія ўдзельнічаюць у абмене, ёсць амаль усе са спісу, узгодненага раней бакамі. Яны ўсе памілаваныя Зяленскім.

Паводле яго, украінскі бок выканаў практычна ўсё свае абавязкі адносна абмену.

Тот, кого Украина не отдает!!!!

Opublikowany przez Валентин Рыбин Piątek, 6 września 2019

Разам з тым Рыбін адзначыў, што па стане на 16:45 адзін грамадзянін Расеі, якога мусяць вызваліць, застаецца ва ўкраінскім СІЗА.

Гэта Руслан Гаджыеў – расейскі найміт з Адыгеі, удзельнік бою на вышыні 307,5 пад Санжараўкай, у якім загінула дзевяць і сталі інвалідамі двое ўкраінскіх вайскоўцаў. Ва Украіне ён асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Пуцін пацвердзіў маштабны абмен вязнямі з Украінай
2019.09.05 14:01

Раней паведамлялася, што працэс абмену палоннымі можа быць запушчаны да канца гэтага тыдня. Верагодная дата – 7 верасня. Але дамоўленасці носяць папярэдні характар.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў