Зяленскі пакінуў Ганчарука прэм’ерам Украіны

Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэмʼер-міністрам Украіны Аляксеем Ганчаруком. Кіраўнік дзяржавы пакінуў Ганчарука прэмʼерам краіны, паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

«Вы ведаеце, якое ў мяне да вас асабістае стаўленне, і асабістае стаўленне да вашага маладога ўраду. Я падумаў, і мне здаецца, што так будзе правільна, я вырашыў даць вам шанец і шанец вашаму ўраду, калі вы вырашыце некаторыя моманты, якія сёння вельмі важныя і вельмі хвалююць наша грамадства», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Падчас сустрэчы прэзідэнт краіны з прэмʼер-міністрам Аляксеем Ганчаруком абмеркавалі аптымізацыю кабінета міністраў, пытанне справядлівых заробкаў міністраў і кіраўнікоў дзяржаўных кампаніяў, звальнення міністраў, якія не змаглі дасягнуць рэальных вынікаў, і наладжванне дыялогу з парламентам.

«Цяпер не час трэсці краіну эканамічна і палітычна», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі падчас размовы.

Раней прэм’ер-міністр паведаміў, што падаў у адстаўку.

Прэм’ер-міністр Украіны падаў у адстаўку

СК belsat.eu

Hавiны