Зяленскі чакае ад Ірана поўнага прызнання віны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што чакае ад Ірана поўнага прызнання віны. Такую заяву прэзідэнт Украіны агучыў у сваім Facebook пасля прызнання Тэгерану ў ненаўмысным знішчэнні летака.

«Але мы настойваем на поўным прызнанні віны. Мы чакаем ад Ірана запэўніванняў у гатовасці да поўнага і адкрытага расследавання, прыцягнення вінаватых да адказнасці, вяртання целаў памерлых, выплаты кампенсацыяў, афіцыйных выбачэнняў па дыпламатычных каналах. Мы спадзяемся, што расследаванне працягнецца без штучных затрыманняў і перашкодаў. Нашым 45 прафесіяналам неабходны поўны доступ і ўзаемадзеянне дзеля ўсталявання справядлівасці», – напісаў у сваім Facebook Уладзімір Зяленскі.

Раніцай 11 студзеня Генштаб Ірану, а пазней і прэзідэнт краіны Хасан Рухані прызналі, што вайскоўцы знішчылі ўкраінскі самалёт. Паводле афіцыйных заяваў, гэта адбылося ненаўмысна. Кіраўніцтва краіны папрасіла прабачэння ў родных загінулых і прагучалі абяцанні, што краіна выплаціць кампенсацыю родным і будзе аказваць усю неабходную дапамогу.

Hавiны
Іран афіцыйна прызнаў, што вайскоўцы выпадкова збілі ўкраінскі самалёт
2020.01.11 09:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў