Зяленскаму перашкаджаюць распусціць Раду: «Народны фронт» выйшаў з кааліцыі

Ва Украіне фракцыя партыі «Народны фронт» выйшла з кааліцыі. Гэта можа пазбавіць абранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскі магчымасці распусціць Вярхоўную Раду і правесці датэрміновыя выбары летам, піша БІ-БІ-СІ.

«Мы заяўляем пра выхад з кааліцыі, спыненні яе дзейнасці з 17 траўня 2019 года і аб ініцыятыве фармавання новай кааліцыі з новай парадкам дня», – заявіў падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады кіраўнік фракцыі «Народнага фронту» Максім Бурбак (цытата па LB.ua).

Пасля выступу дэпутата спікер Вярхоўнай рады Андрэй Парубій абвясціў, што кааліцыя «Еўрапейская Украіна» спыніла існаванне.

Па словах Бурбака, піша УНІАН, «Народны фронт» «заклікае фракцыі неадкладна пачаць кансультаванне па падрыхтоўцы новага кааліцыйнага пагаднення з новым планам дзеянняў». «На падставе гэтага плану павінна аб’яднацца новая большасць», – дадаў дэпутат.

Пасля выхаду «Народнага фронту» з кааліцыі ў парламента есць 30 дзён для фармавання новай большасці. Калі новая кааліцыя не будзе створана, Зяленскі зможа датэрмінова распусціць парламент. Аднак праз 30 дзён ужо скончыцца іншы тэрмін: згодна з украінскім заканадаўствам Вярхоўная Рада не можа быць распушчаная на працягу апошніх шасці месяцаў сваіх паўнамоцтваў. Прыняць рашэнне пра лёс парламента Зяленскі павінен да 27 траўня. Цяпер зʼявілася перашкода – неабходнасць чакаць 30 дзён, адведзеных на фармаванне новай кааліцыі.

Зяленскі пачаў інфармацыйную вайну за Крым і Данбас. Як і абяцаў

СК belsat.eu

Hавiны