«Зваліцца, небарака». Лукашэнка распавёў, чаму жанчына не можа быць прэзідэнтам у Беларусі


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праца прэзідэнта – надта цяжкая для жанчыны. Гэтую думку ён выказаў падчас наведвання мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёну.

Нагадаем, 29 траўня падчас наведвання МТЗ Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі жанчына не можа стаць прэзідэнтам, «бо ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну». Гэтыя словы абурылі некаторых жанчын, у ЦВК былі накіраваныя шматлікія звароты аб нязгодзе з выказваннямі кіраўніка дзяржавы.

Сёння Лукашэнка паспрабаваў патлумачыць сваю думку.

«Памятаеце, я аднойчы сказаў, што ў Беларусі пакуль жанчына не можа быць прэзідэнтам. Шэраг прычынаў назваў, але выхапілі з кантэксту Канстытуцыю, – цытуе Лукашэнку 20 чэрвеня ягоная прэс-служба, – Што я меў на ўвазе: што ў нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несці гэтую ношу. А калі яе загрузіць на жанчыну, яна зваліцца, небарака. Гэта я меў на ўвазе, а не таму, што я не паважаю жанчын».

«Калі б не было жанчын, я б не быў прэзідэнтам», – падкрэсліў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў