ЗША вылучаюць Беларусі $ 1,3 млн на барацьбу з COVID-19


Злучаныя Штаты Амерыкі выдзяляюць $ 274 млн на змаганне з каронавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе Дзярждэпартамент ЗША. Беларусь таксама знаходзіцца ў спісе краінаў, якія атрымаюць гуманітарную дапамогу.

Як паведамляецца на сайце Дзярждэпартаменту ЗША, беларуская сістэма аховы здароўя атрымае $ 1,3 млн на падрыхтоўку лабараторнай сістэмы, актывізацыю назірання за выпадкамі захворвання і г.д. Гэтая сума самая вялікая сярод еўрапейскіх краінаў. Напрыклад, Украіна, Малдова, Сербія і Боснія атрымаюць ад ЗША па $ 1,2 млн кожная. Арменія, Грузія, Паўночная Македонія і Косава – па $ 1,1 млн.

Акрамя Беларусі ў спісе Дзярждэпартаменту ёсць 11 еўрапейскіх і еўразійскіх краінаў, 22 краіны Азіі, 6 краінаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, 19 краінаў Афрыкі, а таксама 5 краінаў Міжземнага мора і Паўночнай Афрыкі.

Агулам на барацьбу з каронавірусам у свеце ЗША выдзяляюць $ 274 млн.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў