ЗША пашырылі санкцыі супраць рэжыму Мадура ў Венесуэле на золатаздабываюы сектар краіны. Абмежавальныя меры ўведзены ў дачыненні да прадпрыемства CVG Compañía General de Minería de Venezuela і яе прэзідэнта.
Пра новыя абмежаванні паведаміла міністэрства фінансаў у Вашынгтоне, піша DW.DE. Актывы кампаніі і яе кіраўніка Адрыяна Антоніа Пэрдома Мата ў ЗША замарожваюцца, з імі забараняецца весці бізнес.
Міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын абвінаваціў рэжым Мадура ў тым, што дзеля ўласнага ўзбагачэння ён безадказна выдаткоўвае маёмасць і карысныя выкапні Венесуэлы. Горнае прадпрыемства падтрымлівае цеснае атачэнне з карупцыйным рэжымам Мадура, сцвярджае кіраўнік амерыканскага Мінфіну.
Раней ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да нафтавага сектара Венесуэлы, у прыватнасці ў чорны спіс патрапіла дзяржаўная нафтавая кампанія PDVSA, а таксама расейскага «Еўрафінанс Моснарбанк» праз падтрыманне рэжыму Нікаляса Мадура.
СК, belsat.eu