ЗША ўводзяць поўнае эмбарга на імпарт нафты з Ірану


ЗША скасоўваюць дзеянні выключэнняў, якія дазваляюць шэрагу краінаў свету купляць іранскую нафту і пры гэтым не парушаць амерыканскія санкцыі. Выключэння не будуць дзейнічаць з 2 траўня.

Нафта із Ірану трапіла пад амерыканскія санкцыі ў лістападзе 2018 года. Аднак некаторым краінам дазвалялася працягваць купляць іранскую нафту. Выключэнне было зроблена для Кітая, Індыі, Грэцыі, Італіі, Тайваня, Японіі, Турцыі і Паўднёвай Карэі.

«Гэта рашэнне павінна давесці экспарт нафты Ірана да нуля, пазбаўляючы рэжым яго асноўнай крыніцы даходу», – адзначаецца ў заяве Белага Дому.

Пры гэтым ЗША абяцаюць, што разам з Саудаўскай Аравіяй і Аб’яднаным Арабскімі Эміратамі зробяць усё, каб на сусветным рынку не ўзнік дэфіцыт нафты.

Адміністрацыя Доналда Трампа заяўляе, што разам са сваймі саюзнікам ЗША маюць намер «падтрымліваць і пашыраць кампанію максімальнага эканамічнага ціску на Іран», каб пакласці канец дзейнасці рэжыму, што пагражае ЗША і бяспекі на Блізкім Усходзе.

Hавiны
ЗША прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй элітнае падраздзяленне арміі Ірану
2019.04.09 08:10

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў