ЗША разгледзяць усе сродкі, каб прымусіць Расею сысці з Венесуэлы


Злучаныя Штаты разгледзяць усе магчымыя варыянты дзеянняў дзеля таго, каб прымусіць Расею сысці з Венесуэлы. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падчас сустрэчы з жонкай лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуаідо ў Белым Доме.

Яго словы прыводзіць агенцтва Reuters.

«Расея павінна сысці», – адзначыў амерыканскі лідар.

Адказваючы на ​​пытанне пра тое, якія сродкі Вашынгтон мае намер задзейнічаць для таго, ён заявіў:

«Паглядзім, магчымыя ўсе варыянты дзеянняў».

Hавiны
У Венесуэле растлумачылі прычыну прыбыцця расейскіх вайскоўцаў
2019.03.25 07:00

CK belsat.eu

Стужка навінаў