ЗША прыпынілі выпуск крыптавалюты Telegram


У ЗША Камісія па каштоўных паперах і біржах наклала часовыя забароны на дзейнасць кампаніяў Паўла Дурава Telegram Group Inc. і TON Issuer Inc. У камісіі падазраюць, што кампаніі ладзяць незарэгістраванае перамяшчэнне сродкаў.

Цягам году гэтыя кампаніі сабралі ад інвестараў больш за 1,7 мільярдаў долараў з мэтай стварэння платформы TON з крыптавалютай Gram. За гэты ж час кампаніі прадалі каля 2,9 мільярда токенаў Gram. Але продажы так і не былі зарэгістраваныя належным чынам. Таксама не былі зарэгістраваны і зварот крыптавалюты.

У Telegram сітуацыю пакуль не каментуюць.

Аб’ектыў
У Беларусі запусцілі першую ў СНД легальную біржу крыптавалютаў
2019.01.15 22:06

У пачатку бягучага года ў Беларусі з’явілася «Першая ў свеце поўнафункцыйная гандлёвая платформа для токеніязаваных актываў» – менавіта гэтак пазіцыянуецца сябе кампанія, якая атрымала ліцэнзію Парку высокіх тэхналогіяў на ажыццяўленне дзейнасці прафесійнага ўдзельніка рынку крыптавалютаў. Іншымі словамі гэта крыптабіржа., якая атрымала назву Currency.com і належыць бізнесоўцу Саіду Гуцарыеву і ІТ-прадпрымальніку Віктару Пракапеню.

Аб’ектыў
Незалежны крыптатрэйдар: Звычайныя грошы крыптавалютай не замяніць
2018.02.27 21:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў