ЗША працягнулі санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі


У заяве на старонцы Белага дому адзначаецца, што дзеянні беларускага ўраду пагражаюць нацыянальнай бяспецы і міжнароднай палітыцы ЗША.

11 чэрвеня Дональд Трамп працягнуў санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі яшчэ на год.

«Дзеянні і палітыка пэўных чальцоў ураду Беларусі і іншых асобаў працягвае выражаць незвычайную пагрозу да нацыянальнай бяспекі і міжнароднай палітыцы Злучаных штатаў», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да Беларусі пасля пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Яны працягваюцца штогод. Апроч самога Аляксандра Лукашэнкі пад іх падпадаюць старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, старэйшы сын Віктар Лукашэнка, кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман, а таксама іншыя чыноўнікі.

Hавiны
Беларусь наведае Дзяржсакратар ЗША
2019.12.26 07:20

Пасля вызвалення палітвязняў у 2015 годзе стасункі паміж ЗША і Беларуссю пачалі паступова паляпшацца. Тады ЗША адмянілі санкцыі супраць некаторых беларускіх прадпрыемстваў.

Сёлета ўпершыню за шмат гадоў адбыўся афіцыйны візіт Дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь. А сёння амерыканская нафта прыбыла на «Нафтан».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў