ЗША працягнулі прыпыненне санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў

ЗША працягнулі да 26 красавіка 2021 года прыпыненне санкцыяў у дачыненні дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляюць на сайце амерыканскага Міністэрства фінансаў.

Паводле Мінфіну, усе аперацыі, забароненыя прэзідэнцкім указам 13405 ад 16 чэрвеня 2006 году, дазваляюцца, калі не падпадаюць пад асабліва абумоўленыя выключэнні.

Беларусь заплоціць кампаніі з ЗША, каб атрымаць статус краіны з рынкавай эканомікай

Выключэннем з’яўляецца тое, што любая ўласнасць і актывы гэтых прадпрыемстваў блакуюцца і не могуць быць перададзеныя, выплачаныя, экспартаваныя, канфіскаваныя або інакш выкарыстаныя. Пры пасярэдніцтве гэтых прадпрыемстваў забароненыя прамыя або ўскосныя ўгоды з іншымі асобамі, што знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

Амерыканцы, якія ўступаюць у дзелавыя стасункі з гэтымі беларускімі прадпрыемствамі, абавязаны справаздачыцца Дзярждэпартаменту пра здзелкі або пакеты здзелак на агульную суму больш за 50 тыс. долараў.

ЗША і Беларусь абмяркоўваюць аднаўленне дыпламатаў

Санкцыі былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У санкцыйны спіс уваходзяць Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., «Белшына», «Горадня Азот», ААТ «Горадня Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно».

МГ belsat.eu

Hавiны