ЗША перакідваюць у Саудаўскую Аравію 3000 вайскоўцаў


ЗША накіроўваюць у Саудаўскую Аравію тры тысячы вайскоўцаў, дзве батарэі зенітна-ракетнага комплексу Patriot і адну THAAD. Пра гэта паведамляе Reuters.

Таксама ЗША размесцяць у Саудаўскай Аравіі дзве эскадрыллі знішчальнікаў і экспедыцыйнае авіяцыйнае крыло. Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіў сёння Пентагон.

  • Пра намер ЗША перакінуць вайсковы кантынгент у Саудаўскую Аравію стала вядома 21 верасня. Гэтае рашэнне Доналд Трамп прыняў пасля найбуйнейшага ў гісторыі нападу на нафтавыя аб’екты Саудаўскай Аравіі, у якім Вашынгтон наўпрост абвінаваціў Іран. ЗША адразу падкрэслілі, што амерыканскія вайскоўцы будуць вырашаць задачы пераважна абарончага характару.
  • У выніку атакі беспілотнікаў з выбухоўкаю на радовішчы Хураіс і Абкаік, праведзенай увечары 14 верасня, здабыча нафты ў Саудаўскай Аравіі скарацілася на 5 мільёнаў барэляў у суткі. Гэта прыкладна 5 % усёй нафты, якая здабываецца ў свеце. Адказнасць за напад на сябе ўзяў еменскі рух хусітаў, аднак дзяржсакратар Майкл Пампэёў усклаў адказнасць за атакі на Іран.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў