ЗША пагаршаюць умовы крэдытавання для расейскіх кампаніяў


Міністэрства фінансаў ЗША выдала дзве дырэктывы, якія істотна скарачаюць тэрміны, на якія выдаюцца крэдыты расейскім кампаніям, што знаходзяцца ў санкцыйных спісе.

З 28 лістапада, расейскія энергетычныя кампаніі змогуць атрымліваць фінансаванне на тэрмін 60 дзён (раней – 90), расейскiя фінансавыя структуры – на 14 дзён (раней 30).

Гэтыя дзеянні зробленыя ў адпаведнасці з законам аб санкцыях у дачыненні да Расеі, які ўступіў у сілу 2 жніўня, паведамляе «Голас Амерыкі».

II, belsat.eu

Стужка навінаў