ЗША не плануюць выводзіць войскі з Іраку


ЗША не маюць намеру выводзіць свае войскі з Іраку. Пентагон абумоўлівае гэта ў тым ліку і неабходнасцю барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», піша DW.com.

«Мы надалей жадаем быць сябрам і партнёрам суверэннага і квітнеючага Іраку. Цяпер вайскоўцы ЗША не плануюць сыходзіць з Іраку», – падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Джонатан Хофман.

Напярэдадні стала вядома, што ў выніку абстрэлу Іранам 8 студзеня вайсковай базы Айн аль-Асад на захадзе Іраку атрымалі раненні да 11 амерыканскіх вайскоўцаў. Пацярпелыя цяпер у шпіталі ў Кувейце і Ландштуле ў Нямеччыне. Прадстаўнікі Пентагона кажуць, што сімптомы кантузіі праяўляюцца не адразу, таму пра раненні амерыканскіх вайскоўцаў стала вядома толькі цяпер.

8 студзеня Іран выпусціў каля 15 ракет па вайсковай базе ЗША ў Іраку. Такім чынам Тэгеран адказаў на забойства Сулеймана ў Багдадзе 3 студзеня.

ВІДЭА
ЗША – Іран. Чаму не пачалася вайна?
2020.01.13 12:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў