ЗША і Турцыя дамовіліся пра 120-гадзіннае перамір’е ў Сірыі

Амерыканская дэлегацыя ў Турцыі. Фота: @VP

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс дамовіліся аб пяцідзённым спыненні агню на поўначы Сірыі, каб курды маглі пакінуць тэрыторыі, дзе Турцыя распачала вайсковую аперацыю.

«Сёння Злучаныя Штаты і Турцыя дамовіліся аб спыненні агню ў Сірыі. Турэцкі бок спыніць аперацыю «Крыніца міру» на 120 гадзін, каб дазволіць выйсці сілам YPG [курдсія вайсковыя фармаванні] у бяспечную зону», – паведаміў віцэ-прэзідэнт ЗША.

«Не будзь дурнем!» У СМІ трапіў ліст Трампа да Эрдагана

Паводле Майка Пэнса, аперацыя будзе цалкам прыпыненая да поўнага выхаду курдскіх фармаванняў. Ён паведаміў, што адміністрацыя ЗША знаходзіцца ў кантакце з сіламі SDF (сірыйская армія) і будзе спрыяць выхаду курдскіх вайскоўцаў.

«Ніякая сіла нас не спыніць!» Турцыя працягвае наступ на пазіцыі курдаў

Пэнс заявіў, што турэцкая аперацыя скончыцца, калі сілы YPG завершаць выхад. А таксама дадаў, што ЗША вырашылі не ўводзіць санкцыі супраць Турцыі за пачатак вайсковай аперацыі.

ЮВ belsat.eu

Hавiны