ЗША абяцаюць $ 1 млрд краінам Еўропы на падтрыманне іх энергетычнай незалежнасці


Злучаныя Штаты Амерыкі плануюць вылучыць $ 1 млрд на падтрыманне энергетычнай незалежнасці еўрапейскіх краін. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа падчас выступу 15 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, паведамляе УНІАН.

«Я хачу сказаць, што ў межах міжнароднай супрацы і пры падтрыманні Кангрэсу Злучаных Штатаў мы маем намер вылучыць да $ 1 млрд цэнтральнаеўрапейскім і ўсходнееўрапейскіх краінам «Ініцыятывы трох мораў»», – заявіў Пампэа, дадаўшы, што сродкі пойдуць «для абароны свабоды і дэмакратыі ў свеце».

У «Ініцыятыву трох мораў» уваходзяць 12 краінаў Еўразвязу: Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія ды Эстонія.

Hавiны
Майк Пампэа: ЗША гатовыя забяспечваць Беларусь нафтай на 100 %
2020.02.01 12:55

Нагадаем, што падчас візіту ў Менск 1 лютага Майк Пампэа заявіў, што амерыканскія вытворцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў.

«ЗША хочуць дапамагчы Беларусі стварыць сваю суверэнную дзяржаву і нашы вытворцы энергарэсурсаў гатовыя забяспечваць вас неабходнай нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў. Мы найбуйнейшы вытворца энергарэсурсаў у свеце, і ўсё, што вам трэба – сказаць нам і звярнуцца да нас», – заявіў ён пасля перамоваў з Лукашэнкам.

Абноўлена
ЗША пагражаюць новымі санкцыямі за «Паўночную плынь – 2» і Венесуэлу
2020.02.05 21:27

Таксама Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі гатовы прыняць новы законапраект аб штрафных мерах, калі Расея паспрабуе дабудаваць газаправод «Паўночная плынь – 2».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў