ЗША абагналі Кітай па колькасці інфікаваных каронавірусам


Машына хуткай дапамогі ў Нью-Ёрку, 26 сакавіка 2020 г.
Фота: Vanessa Carvalho / Zuma Press / Forum

ЗША 26 сакавіка выйшлі на першае месца ў свеце па колькасці пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19. Пра гэта сведчаць дадзеныя ўніверсітэту Джонса Хопкінса.

На момант напісання навіны ў ЗША зафіксавана 82 404 выпадкі заражэння COVID-19. 1178 заражаных памерлі, 619 вылечыліся.

Hавiны
«$ 400 за тое, што не трымалі дыстанцыю». Беларусы ЗША – пра тое, як каранцін змяніў Амерыку
2020.03.25 17:00

Кітай, які з пачатку эпідэміі быў лідарам па ліку выпадкаў каронавірусу, апусціўся на другое месца. Там на COVID-19 захварэлі 81 782 чалавек, памерлі 3291 чалавек, выздаравелі 74 181 чалавек.

Італія знаходзіцца на трэцім месцы па захворванні і на першым – па колькасці смерцяў. У гэтай краіне каронавірусам заразіліся 80 589 чалавек, памерлі 8215 чалавек, выздаравелі 10 361 чалавек.

Агульная колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце перавысіла 500 тысяч чалавек.

Hавiны
У Беларусі 86 выпадкаў заражэнняў на каронавірус, яшчэ два выпадкі ўдакладняюць
2020.03.25 10:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў