«Зорька» – для 6-га, «Вечерний Минск» – для 9-га. Вучняў змушаюць падпісацца на дзяржаўныя выданні. Фотафакт


Абвестку ў школе № 180 мікрараёну Вяснанка ў Менску сфатаграфавала чытачка «Белсату».

Згодна з аб’явай, кіраўніцтва школы патрабуе ад настаўнікаў асабіста падпісацца на дзяржаўныя выданні – і падпісаць клас.

Абвестка з патрабаваннем падпісацца на дзяржаўныя медыі ў сталічнай школе № 180. Фота даслала чытачка «Белсату»

Між іншага, спіс дэманструе, на якія ўзроставыя катэгорыі разлічаная айчынная прэса. Гэтак, падпіску вучняў 1–5-га класаў просяць падпісацца на часопіс «Качели», 6-га класу – на «Зорьку», 7–8-га – «Переходный возраст», 9-га – «Вечерний Минск», 10-га – «Знамя юности».

З абвесткі вынікае, што не прымушаюць падпісвацца толькі 11-класнікаў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў