Зноў! Брытанскі парламент прагаласаваў за новую адтэрміноўку брэкзіту


Палата абшчын брытанскага парламента ўпершыню з 1982 года (калі Аргентына ўварвалася на брытанскія Фалклендскія выспы) сабралася ў суботу і падчас абмеркавання новага пагаднення па брэкзіту прыняла папраўку, унесеную дэпутатам Оліверам Летвінам. За яе прагаласавалі 322 дэпутаты, супраць – 306.

Трансляцыя пасяджэння на YouTube.

Дэпутаты лічаць, што ўрад прэм’ер-міністра Барыса Джонсана павінен спачатку прыняць заканадаўства, неабходнае для выхаду з Еўразвязу, а затым выносіць на галасаванне праект здзелкі з Бруселям.

17 кастрычніка стала вядома, што брытанскі ўрад дасягнуў дамоўленасці з Еўразвязам. Старшыня Еўрапейскай рады (вышэйшага органа ЕЗ) Дональд Туск пацвердзіў, што апошні дзень кастрычніка павінен стаць і апошнім днём знаходжання Вялікай Брытаніі ў саюзе.

Вялікая Брытанія атрымлівала ўжо дзве адтэрміноўкі. Першапачаткова брэкзіт павінен быў адбыцца 29 сакавіка, а потым 12 красавіка. Тады парламент не прагаласаваў за дамоўленасць з Бруселям, дасягнутую папярэдніцай Джонсана, прэмʼер-міністрам Тэрысай Мэй, што прывяло да пераносу брэкзіту на паўгады.

Раней Палата лордаў прыняла закон, які прадпісваў прасіць Еўрапейскі Звяз аб новай адтэрміноўцы выхаду краіны з ЕЗ.

Hавiны
Элізабэт II пацвердзіла, што Вялікая Брытанія пакіне ЕЗ 31 кастрычніка
2019.10.15 11:43

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў