Зніклых апанентаў Лукашэнкі прыгадалі на сцэне Свабоднага тэатру і ў цэнтры Менску


16 верасня 2019 года. Акцыя памяці зніклых палітыкаў у цэнтры Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

У дзень 20-й гадавіны знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі зладзілі ў цэнтры Менску акцыю памяці зніклых у 90-х без звестак людзей.

Акцыя праходзіла побач з пікетамі асобаў, якія збіраюць подпісы для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – Сяргея Спарыша, Мікалая Казлова, Пятра Папраўкі і Васіля Жорава.

Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

 

Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

 

Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

 

Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

 

16 верасня 2019 года. Акцыя памяці зніклых палітыкаў у цэнтры Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

 

Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

У пэўны момант да пікетоўцаў падышоў чалавек, які прадставіўся чальцом акруговай камісіі. Ён загадаў Сяргею Спарышу Мікалай Казлова прыбраць плакаты, бо на пікетах могуць размяшчацца толькі матэрыялы з біяграфічнымі звесткамі кандыдата. Мужчыну суправаджалі асобы ў цывільным, якія фіксавалі ўсё на камеру.

16 верасня 2019 года. Мужчына, які прадставіўся чальцом выбарчай камісіі, загадвае пікетоўцам каля ГУМа прыбраць плакаты з выявамі зніклых людзей падчас акцыі памяці зніклых палітыкаў у цэнтры Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Агулам прыгадаць зніклых прыйшло 15 чалавек, яшчэ адзін мінак далучыўся ў сярэдзіне акцыі. Яна доўжылася каля гадзіны.

Спектакль памяці зніклых у Свабодным тэатры

У Беларускім свабодным тэатры сёння ўвечары паставілі спектакль «Постигая любовь» памяці Ганчара і Красоўскага. Ён заснаваны на дакументальнай гісторыі жонкі апошняга, Ірыны Красоўскай.

Трансляцыю спектаклю можна глядзець у «Фэйсбуку».

  • 16 верасня 1999 года былы віцэ-прэм’ер і экс-старшыня ЦВК Віктар Ганчар ды ягоны сябар, прадпрымальнік Анатоль Красоўскі зніклі, калі паехалі ў лазню. На месцы іх знікнення знайшлі пабітае шкло і сляды крыві.
  • Вядома, што Ганчар падрыхтаваў дакументы аб парушэнні Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі і незаконнасці перабывання на прэзідэнцкай пасадзе.
  • Ганчар быў не першым уплывовым палітыкам Беларусі, каго не стала ў 1999 годзе. Гэтак, 6 красавіка пры загадкавых абставінах памёр Генадзь Карпенка, які рыхтаваўся да наступных прэзідэнцкіх выбараў, 7 траўня знік былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, 7 ліпеня – Дзмітрый Завадскі, які працаваў з Паўлам Шараметам.

Па факце знікненняў Менская пракуратура распачала крымінальную справу. Тагачасны начальнік СІЗА нумар адзін Алег Алкаеў падаваў рапарт аб выдачы расстрэльнай зброі напярэдадні знікненняў Ганчара, Красоўскага і Юрыя Захаранкі.

У 2000 годзе Уладзімір Навумаў, які ўзначаліў МУС, атрымаў справаздачу ад генерал-маёра Мікалая Лапаціка, у якой той называў выканаўцам выкрадання палкоўніка міліцыі Дзмітрыя Паўлічэнку.

Справа так і не дайшла суду, а целы зніклых так і не былі знойдзеныя.

Сёлета іхныя сваякі атрымалі паведамленне аб прыпыненні расследавання.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў