Знайшлі прома-ролік СОБРу з Гараўскім у ролі злодзея

Юрый Гараўскі. Фота: Deutsche Welle

Telegram-канал «Пятая колонка» падзяліўся спасылкаю на рэпартаж пра беларускіх спецназаўцаў 1999 года.

У вялікім рэпартажы Беларускага тэлебачання выкарыстаныя пастановачныя кадры, на якіх Юрый Гараўскі грае ролю злодзея.

Кадр з рэпартажу БТ

Відэа было залітае на Youtube-канал карыстальніка Руслана Гука сёлета ў сакавіку.

Юрый Гараўскі назваў былога камандзіра вайсковай часткі 3214 Дзмітрыя Паўлічэнку выканаўцам забойстваў апазіцыянераў у 1999 годзе. Былы баец СОБРу (па-беларуску: САХР або Спецыяльны атрад хуткага рэагавання) таксама заявіў, што браў удзел у выкраданні апанентаў кіраўніка Беларусі.

Алег Алкаеў: Калі Гараўскі кажа праўду – сядзе. Але не ў Беларусі

ЮВ belsat.eu

Hавiны