Плошчы, прыдатныя для росту буякоў у Беларусі, могуць скараціцца праз змены клімату. Пра гэта заявілі ў навуковым аддзеле Нацыянальнага парка «Белавежская пушча».
Навукоўцы адзначаюць, што павышэнне тэмпературы і зніжэнне колькасці ападкаў прыводзяць да паступовага скарачэння плошчы месцаў, прыдатных для буякоў.
«У далейшым, пры захаванні цяперашніх тэмпаў змянення ўмоў надвор’я, буякі будуць «сыходзіць» разам з верхавымі балотамі», – адзначылі ў Белавежскай пушчы.
Разам з тым спецыялісты заявілі, што ўжо выведзеныя новыя гатункі буякоў, якія больш прыстасаваныя да глебавых умоў і валодаюць высокай прадукцыйнасцю.
«Аднак толькі буякі звычайныя, якая растуць непасрэдна ў лесе, маюць той самы непаўторны смак і прыродны водар», – заўважылі ў навуковым аддзеле.
Буякі сустракаюцца пераважна ў забалочаных хвойніках, дзе вада ў глебу паступае толькі з атмасферных ападкаў.
МГ belsat.eu