Змены і новаўвядзенні, якія прынёс кастрычнік


З 1 кастрычніка для беларусаў вырастуць кошты тавараў і паслугаў. Праўда, другі месяц восені прынясе і некаторыя станоўчыя моманты. «Белсат» сабраў гэтыя змены.

Стаўкі па крэдытах і дэпазітах з 1 кастрычніка зменшацца. Гэтак за крэдыты будзем плаціць меней на 0,11 %. Праўда, адзыўныя і безадзыўныя дэпазіты на тэрмін ад паўгода стануць менш выгоднымі, а кароткатэрміновыя ўклады тэрмінам да 6 месяцаў стануць больш прывабнымі.

Hавiны
Нацбанк растлумачыў, чаму кошты рэзка пачалі расці
2019.06.13 11:09

Дзяржава возьмецца за дармаедаў

Асобы, якія не занятыя ў эканоміцы, з 1 кастрычніка будуць аплачваць газа-і цеплазабеспячэнне па эканамічна абгрунтаваных тарыфах, гэта значыць пакрываць 100 % аплаты.

Hавiны
Лукашэнка пра «дармаедаў»: на іх кляйма няма дзе ставіць! Прымусіць працаваць усіх!
2017.04.21 14:15

Вырастуць кошты

З пачаткам кастрычніка ў Беларусі падаражэе цукар. Мінімальны раздробны кошт на гэты тавар вырасце да 1,5 рубля. Іншымі словамі, танней за гэтую суму ў крамах цукру больш не будзе.

Вырастуць кошты і на цыгарэты. У сярэднім тытунёвыя вырабы стануць даражэй на 10 капеек.

Hавiны
Справаздача Нацбанка: тэмп росту заробкаў знізіўся, беларусы робяць менш пакупак
2019.05.02 10:07

З прыходам глыбокай восені медыкі распачынаюць сезон прышчэпак ад грыпу. Усяго плануецца прышчапіць каля 40 % жыхароў Беларусі. Сезон маюць намер завяршыць да 1 снежня.

З 4 да 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва. Кожны грамадзянін Беларусі атрымае СМС, дзе будзе пазначаны адрас для інтэрнэт-перапісу. Таксама ў кватэры беларусаў наведаюцца перапісчыкі, або можна прыйсці на стацыянарны ўчастак.

СК belsat.eu

Стужка навінаў