Зламаныя прыпынкі, смецце на вуліцах: КДК выявіў непарадак у Полацкім раёне


Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю ўстанавіў факты неналежнага ўтрымання тэрыторый і аб’ектаў інфраструктуры ў Полацку і ​​раёне, піша БелТА.

Некаторыя прыпыначныя пункты ў Полацку знаходзіліся ў дрэнным стане: дзесьці была зламаная лаўка, у іншых месцах адсутнічаў дах. У дзвюх вёсках на ўзбочынах цэнтральных вуліц былі звалкі смецця, а на дарогах – выбоіны. Неачышчаныя кюветы сельскіх дарог параслі хмызняком.

Антысанітарыю выявіў КДК у адным з населеных пунктаў Баравухскага сельсавету, дзе кантэйнерных пляцоўка для збору адходаў не была абсталявана штучным воданепранікальным пакрыццём і не мела агароджы. На руінах аднаго з будынкаў утварылася несанкцыянаваная звалка.

На некаторых прадпрыемствах таксама зафіксавалі бязладдзе: мінулагодняя трава на тэрыторыі, металалом уперамешку са смеццем.

Па выніках праверак міжраённы КДК накіраваў прапановы органам выканаўчай улады і субʼектам гаспадарання па навядзенні парадку і ліквідацыі парушэнняў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў