Злачынцы абакралі мужчыну перад камерай, якая іх здымала


Міліцыянты ў сталіцы аб’явілі ў вышук двух юнакоў і мужчыну, якія 4 кастрычнікі абакралі чалавека, што заснуў на аўтобусным прыпынку. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС.

Інцыдэнт адбыўся каля 5 гадзінаў раніцы. Мужчына заснуў на прыпынку, а гэтым скарысталіся зламыснікі. Спачатку двое юнакоў залезлі ў кішэню да спячага. А потым праверыў змест кішэняў і гаманца яшчэ адзін мужчына.

Агулам у спячага скралі грошы, мабільнік, гадзіннік на суму каля 730 рублёў. Але зламыснікі не падазравалі, што іх учынкі запісваюцца на камеру відэаназірання і міліцыянты добра пабачаць твары злачынцаў.

Hавiны
Міліцыя апублікавала відэа, як крадуць ровары і просіць апазнаць злодзеяў
2018.08.28 09:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў