Жыхарка Менску напала на царкву з сякерай

50-гадовая жыхарка Менску наведалася ў Свята-Духавы кафедральны сабор на Нямізе, дастала сякеру і нанесла ёй некалькі ўдараў па фасадзе будынку. Відавочцы паведамілі пра інцыдэнт на нумар 102, а адзін з мужчынаў, які быў побач, перахапіў сякеру і ўтрымліваў жанчыну да прыбыцця міліцыянтаў, паведамляе МУС.

Сёння, 30 кастрычніка, каля 17:00 50-гадовая жыхарка Менску падыйшла да Свята-Духава кафедральнага сабору на Нямізе, дастала сякеру і нанесла ёй некалькі ўдараў па фасадзе будынку. Жанчына пашкодзіла сякерай фрэскі па абодва бакі ад уваходу, а таксама разбіла ліхтар над ганкам.

Як бачна на відэа, мужчына падбег да жанчыны і перахапіў сякеру. Відавочцы патэлефанавалі па нумару 102. Як паведамляе МУС, да прыбыцця міліцыі жанчыну ўтрымлівалі мінакі.

Міліцыянты даставілі жанчыну ў шпіталь з мэтай правесці абследаванне. Вядома, што жанчына нідзе не працуе, а раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Матывы ўчынку высвятляюцца.

Фота: МУС

З’явілася відэа пагрому «Еўраопту» хлопцам з сякерай

 

СК belsat.eu

Hавiны