Жыхарка Ліды бясплатна атрымала тавараў з інтэрнет-крамы на 20 тысяч рублёў


У Лідзе жанчына амаль цягам году заказвала інструменты і расходныя матэрыялы для манікюру, але не плаціла за тавар. За ўвесь час яна паспела атрымаць больш за 50 пасылак агульным коштам звыш 20 тысяч рублёў, паведамляе мясцовая міліцыя.

У канцы лістапада ва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму звярнулася ўладальніца інтэрнэт-крамы з Магілёва. Яна распавяла, што адна з кліентак з пачатку года рэгулярна заказвае тавары, але не аплачвае іх. Пасля заказу тавар трэба было аплаціць, а фатаграфію чэка пераслаць менеджару, пасля чаго замоўленае адпраўлялася пакупніку.

40-гадовая жанчына праводзіла праз інтэрнет-банкінг аперацыю, не маючы на ​​рахунку грошай. У атрыманым чэку яна абрэзала словы «аперацыя перарвана» і адпраўляла прадаўцу. Менеджар, убачыўшы чэк, даваў дабро на адпраўку тавару, не ўнікаючы ў дэталі і не правяраючы паступленне сродкаў.

Аднойчы жанчына сама памылілася і даслала чэк цалкам, але і гэтага не заўважылі, пакуль уладальніца крамы не выявіла нястачу. Яна праверыла ўсе не зробленыя плацяжы кліенткі і звярнулася ў міліцыю.

У дачыненні да лідчанкі была распачатая крымінальная справа.

КА belsat.eu

Стужка навінаў