Жыхара Маладзечна ўжо тройчы штрафавалі за парушэнне рэжыму самаізаляцыі


Жыхара Маладзечна тры разы аштрафавалі за парушэнне правілаў самаізаляцыі. Яго сумарны штраф складае 105 базавых велічыняў, паведамляе kraj.by.

Як распавяла kraj.by афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук, у ліку асобаў, якім працаўнікі Маладзечанскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі афіцыйна вынеслі патрабаванне аб выкананні рэжыму самаізаляцыі, аказаўся 44-гадовы жыхар Маладзечна. Ён быў абавязаны пастаянна знаходзіцца па месцы жыхарства. Пакідаць дом яму дазвалялася толькі ў выключных выпадках: для паходу ў бліжэйшую краму, аптэку або выкінуць смецце. Аднак мужчына праігнараваў гэтае патрабаванне.

«У красавіку маладзечанец выйшаў з хаты на вуліцу, каб пагутарыць з сябрамі, папаліць. У дачыненні яго быў складзены пратакол. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў. Праз дзень ён зноў парушыў правілы самаізаляцыі і выйшаў на вуліцу, каб пасядзець на лавачцы з сябрамі. Суд пастанавіў аштрафаваць мужчыну на 35 базавых велічыняў», – паведаміла Юлія Крук.

У пачатку траўня падчас праверкі міліцыянты высветлілі, што гэты мужчына зноў пакінуў месца жыхарства. Суд аштрафаваў яго яшчэ на 40 б.в. Сумарны штраф склаў 105 базавых велічыняў – 2 677,5 рублёў.

Раней 44-гадовы жыхар Маладзечна неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы (артыкул 17.3 КаАП РБ). Ён таксама знаходзіцца на ўліку сямейных скандалістаў.

Акрамя гэтага факта ў раёне «больш не выяўлена выпадкаў парушэння правілаў самаізаляцыі», кажуць у міліцыі.

Hавiны
Урад Беларусі зацвердзіў умовы рэжыму самаізаляцыі
2020.04.09 09:09
  • Савет міністраў Беларусі прыняў 8 красавіка пастанову аб умовах самаізаляцыі для інфікаваных COVID-19, а таксама кантактаў першага і другога ўзроўню. Грамадзяне, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, абавязаны не пакідаць месца пражывання за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці (наведванне бліжэйшай харчовай крамы або аптэкі, а таксама вынас смецця). За парушэнне гэтых правілаў чалавек можа быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Таксама грамадзяніна могуць прыцягнуць і да крымінальнай адказнасці, калі ягоныя дзеянні пацягнуць за сабою заражэнне іншых людзей з цяжкімі наступствамі.
Hавiны
«Адзін на адзін з хваробай – гэта псіхалагічна вельмі цяжка». Як жывуць у самаізаляцыі людзі з COVID-19
2020.05.01 16:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў