Жыхара Гомля за падроблены штамп у тэхпашпарце аштрафавалі на 1275 рублёў


Суд Рэчыцкага раёну прызнаў 29-гадовага жыхара Гомля вінаватым у дапамаганні ў выкарыстанні загадзя падробленага дакументу і стварэнні ўмоваў для здзяйснення дачы хабару. Пра гэта паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Суд пакараў гамельчука 2 гадамі папраўчых працаў па асноўным месцы працы і штрафам у памеры 1 275 рублёў.

Паводле міліцыі, у лістападзе 2017 года падсудны ў вёсцы Касцюкоўка, што на Гомельшчыне, атрымаў ад грамадзяніна 120 рублёў. Гэтыя грошы ён перадаў «іншым асобам», якія павінны былі даць хабар працаўнікам УП «Белтэхагляд» за прастаўленне штампу ў сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку.

Аднак «іншыя асобы» прысвоілі грошы сабе, а ў сертыфікат аб праходжанні тэхагляду транспартнага сродку былі пастаўленыя адбіткі падробных штампаў.

«Затым гэты дакумент абвінавачваны перадаў грамадзяніну», – патлумачылі ў міліцыі.

Прысуд набыў моц яшчэ 15 кастрычніка.

Hавiны
П’яны гарадзенец пазваніў у міліцыю і запатрабаваў $ 2 млн. Суд пакараў яго 2 гадамі «хіміі»
2019.11.09 10:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў