Двайное забойства адбылося ў аграгарадку Зашыр’е, што Ельскім раёне. 33-гадовы мужчына зарэзаў сваіх бацькоў, паведамляе мясцовая газета «Народны голас».
Паводле РАУС, трагедыя адбылася раніцай 19 лістапада. 58-гадовы мужчына памёр на месцы, а 59-гадовая жанчына – у шпіталі 20 лістапада.
Малады чалавек нанёс бацькам некалькі ўдараў нажом, а пасля тым жа нажом паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, піша sk.gov.by.
ЮВ, belsat.eu