«Twitter»-акаўнт «Кремлевский пул РИА» апублікаваў невялічкае відэа з сусрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Журналісты расейскага агенцтва падпісалі відэа наступным чынам: «Со слезами на глазах: Лукашенко приехал в Сочи на переговоры с Путиным». На першых кадрах відэа бачна кіраўніка Беларусі, які выцірае вочы сурвэткаю або невялікай хусткаю.
Со слезами на глазах: Лукашенко приехал в Сочи на переговоры с Путиным pic.twitter.com/osax4sGKbL
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) February 13, 2019
Перамовы ў Сочы, на якія ўвечары 12 лютага прыляцеў Аляксандра Лукашэнка, будуць доўжыцца тры дні.
Апошнім часам кіраўнік Беларусі ўсё часцей дае медыям нагоду напісаць пра ягоныя слёзы. Апошні раз такое было сёлета ў студзені.
Раней Лукашэнка расплакаўся, калі паглядзеў новы кліп Ланской.
ЮВ, belsat.eu