Журналістку Кацярыну Андрэеву выклікаюць у міліцыю


Журналістка belsat.eu Кацярына Андрэева атрымала позву ў міліцыю – супраць яе вядзецца адміністратыўны працэс паводле ч. 2 арт. 22.9 КоАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) за працу без акрэдытацыі.

Кацярыну Андрэеву выклікаюць у Савецкі РУУС на 18 красавіка. Пакуль невядома, што стала падставаю для адміністратыўнага пераследу журналісткі.

Паводле ч. 2. арт. 22.9 Кацярыне Андрэевай пагражае да 50 базавых велічыняў штрафу (1225 рублёў).

«Пакуль не ведаю, ці пайду. Мае калегі рэгулярна бываюць у судах, мне таксама не трэба прызвычайвацца. Нічога страшнага ў гэтым не бачу, цалкам гатовая да наступстваў у выглядзе штрафу. Сiлавікі дарэмна спадзяюцца, што «Белсат» і мяне ў прыватнасці можна спыніць ці запужаць такім пераследам. Нічога не зменіцца, хай дасылаюць свае паперкі і надалей», – пракаментавала сітуацыю Кацярына Андрэева.

У Дзень Волі 25 сакавіка, напярэдадні акцыі пратэсту на плошчы Якуба Коласа, Кацярыну Андрэеву затрымалі людзі ў цывільным. Каля трох гадзінаў яна правяла ў Савецкім РУУС.

Нагадаем, з пачатку года адбыліся ўжо каля 30 судовых працэса над белсатаўцамі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў