Журналістаў Вольгу Чайчыц і Андруся Козела будуць судзіць за сюжэт пра ўшчыльненне Менску

Журналістаў-фрылансераў чарговы раз будуць судзіць за «незаконны выраб СМІ».

Гэтым разам журналістаў будуць судзіць за сюжэт «Менчукі змагаюцца з Памежным камітэтам супраць ушчыльнення ў цэнтры», які быў паказаны ў эфіры «Белсату» у кастрычніку.

6 лістапада Андрусю Козелу і Вользе Чайчыц даслалі пратакол, у якім гаворыцца, што журналісты парушылі Адміністратыўны кодэкс, бо нібыта здымалі на відэа суд над аператарам Аляксандрам Баразенкам (яго судзілі за парушэнні аўтарскіх правоў падчас выкарыстанні брэнду «Белсат»).

ЮВ, belsat.eu

Hавiны