Журналістам і рэдактарам, падазраваным па «справе БелТА», забаранілі выезд за мяжу


27 жніўня ў Следчы камітэт выклікалі падазраваных па «справе БелТА».

Следчыя выклікалі рэдактараў навінаў TUT.BY Галіну Уласік і Ганна Калтыгіну, журналістку Ганну Ермачонак, галоўнага рэдактара інфармагенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну, журналістку Таццяну Каравенкову, а таксама Паўлюка Быкоўскага, карэспандэнта «Deutsche Welle».

Рэдактар FINANCE.TUT.BY Дзмітрый Бобрык, які раней быў сведкам, стаў падазраваным па «справе БелТА».

Усім рэдактарам і журналістам забаранілі выезд за мяжу.

Нагадаем, што 7 і 8 жніўня ў офісах TUT.BY, БелаПАН адбыліся ператрусы. СК расследуе крымінальную справу (арт. 349) аб незаконным доступе да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва «БелТА».

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў