Журналіста «Медузы» Івана Галунова забралі са шпіталя і адвезлі ў суд


Расейскага журналіста Івана Галунова, якога паліцыя затрымала па падазрэнню ў замаху на збыт наркотыкаў, выпусцілі з 71-й маскоўскай больніцы, дзе яму зрабілі абследаванне, і даставілі ў суд. Там будзе разглядацца хадайніцтва следства аб арышце журналіста.

Галоўны лекар 71-й больніцы Аляксандр Мяснікоў заявіў «Інтэрфаксу», што Галунову не патрэбная шпіталізацыя. По яго, у журналіста выявілі гематому ў вобласці левай скулы, а падазрэнне на наяўнасць чэрапна-мазгавой траўмы не пацвердзілася.

Паводле Галунова, пасля затрымання 6 чэрвеня яго збілі ў паліцыі.

Hавiны
Журналісту «Медузы» пагражае да 20 гадоў зняволення
2019.06.08 14:02

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў