Супраць журналіста Уладзіміра Чудзянцова распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 167 КК – яго вінавацяць у «гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні заведама непаўналетняга». Пра гэта афіцыйна паведамляе Следчы камітэт.
Цяпер СК праводзіць усе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні.
Праваахоўнікі правяраюць матыў, па якім Чудзянцоў у 2006 годзе ўладкаваўся качагарам кацельні ў адзін з менскіх інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Таксама правяраюцца факты пошуку Чудзянцовым непаўналетніх праз сацсеткі і сайты знаёмстваў.
На дадзены момант Чудзянцоў знаходзіцца ў СІЗА Берасця па іншым абвінавачванні – захоўванне і перавозка наркатычных сродкаў (ч. 1 арт 328 КК і ч. 1 арт. 328-1 КК). Ён быў затрыманы 21 лістапада пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы. У рэчах журналіста знайшлі 0, 87 грамаў марыхуаны, а ў ягонай менскай кватэры – яшчэ 6, 02 грамы.
2019.11.24 16:50
Неўзабаве пасля затрымання Чудзянцова ў выданні «Наша Ніва» было апублікаванае інтэрв’ю, у якім хлопец Максім распавядаў пра згвалтаванне, нібыта здзейсненае Чудзянцовым у 2005 годзе.
Пасля гэтага, 9 снежня, следчыя пачалі ў дачыненні да Чудзянцова праверку паводле арт. 167 КК.
КА belsat.eu