Журналіст Зміцер Лупач выйшаў на волю


22 траўня Зміцер Лупач выйшаў на волю пасля 10 содняў арышту.

Журналіст адбываў 10 содняў арышту ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) у Глыбокім.

«Сядзелася нармальна. Стаўленне да мяне было карэктнае. Гэта можа прагучаць дзіўна, але імідж глыбоцкай міліцыі для мяне павысіўся», – сказаў Зміцер Лупач пасля вызвалення.

Змітра Лупача затрымалі 8 траўня. Да суда, які адбыўся над ім 11 траўня, журналіст знаходзіўся ў ІЧУ. Журналіста судзілі за працу без акрэдытацыі (яго пакаралі штрафам у памеры 45 базавых велічыняў – Br 1215) і парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах (10 содняў адміністратыўнага арышту).

  • 31 сакавіка Зміцер Лупач браў удзел у сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
  • 22 траўня Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Змітра Лупача, які супрацоўнічае з «Белсатам». Журналіст спрабаваў абскардзіць рашэнні аб ягоным арышце і пакаранні штрафам.
Hавiны
Праваабаронца пра справу журналіста Змітра Лупача: «Паседжанне доўжылася тры хвіліны. Гэта не суд»
2020.05.22 16:25

13 траўня Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» асуджаюць пераслед журналістаў і «заклікаюць міжнародную супольнасць аказаць ціск на Менск, каб забяспечыць павагу свабоды прэсы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў