Журналіст «The Guardian» назваў Домрачаву былым агентам КДБ


Benjamin Haas выказаў здагадку, што беларуская лыжніца Дар’я Домрачава добра страляе «дзякуючы гадам, праведзеным у КДБ».

У артыкуле «Экс-агент КДБ выйграў залаты медаль для Беларусі на зімовай Алімпіядзе» журналіст адзначыў, што Беларусь – адзіная з постсавецкіх краінаў, дзе пакінулі савецкую назву спецслужбы.

Скрыншот з theguardian.com

Артыкул з падобным загалоўкам з’явіўся і на sports.yahoo.com.

Скрыншот з sports.yahoo.com

Дарʼя Домрачава сапраўды належала да спартыўнай каманды КДБ (раней спецслужба курыравала гэты від спорту ў Беларусі).

22 лютага Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар’я Домрачава перамаглі ў эстафетнай гонцы 4х6 кіламетраў на Адімпіядзе ў Паўднёвай Карэі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў